Польшча прапануе «План Маршала для Беларусі»

Згаданую ініцыятыву прадставіць Бруселю прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі ад імя Вышаградскай групы.
Акцыя салідарнасці з Беларуссю ў Варшаве

Акцыя салідарнасці з Беларуссю ў Варшаве

Варшава запрапануе партнёрам з Еўрасаюза «План Маршала для Беларусі». Згаданую ініцыятыву прадставіць Бруселю прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі ад імя Вышаградскай групы, паведаміў кіраўнік Канцылярыі прэмʼера Міхал Дворчык.

— На бліжэйшай сустрэчы лідараў Еўрасаюза прэмʼер Польшчы прадставіць гэтак званы «план Маршала для Беларусі». Гэта шэраг прапаноў, перш за ўсё эканамічнага характару, якія б былі прапанаваныя Мінску ў выпадку правядзення паўторных дэмакратычных выбараў. Гэта праект эканамічнай дапамогі Беларусі, свайго роду «дарожная карта», у тым ліку стварэнне стабілізацыйнага фонду.

Сёння адбылася сустрэча прэмʼер-міністра Польшчы Матэвуша Маравецкага і міністраў яго ўраду з прадстаўнікамі польскай апазіцыі. На сустрэчы абмяркоўвалася сітуацыя ў Беларусі і пытанне дапамогі з боку Польшчы дэмакратычнай беларускай грамадскасці.

Паводле polskieradio.pl

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: