Польшча спрашчае ўмовы для беларусаў, якія захочуць працаваць у краіне

Грамадзяне Беларусі з гуманітарнай візай будуць вызвалены ад абавязку атрымліваць дазвол на працу.
З пачатку снежня грамадзяне Беларусі, якія маюць гуманітарную візу, будуць вызваленыя ад абавязку атрымліваць дазвол на працу, тлумачыць намеснік міністра развіцця, працы і тэхналогіі Польшчы Івона Міхалэк. Гэта датычыцца лекараў і медсясцёр, а таксама беларускіх ІТ-спецыялістаў, якія прыязджаюць у Польшчу ў рамках праграмы Poland Business Harbour.

«Грамадска-палітычная сітуацыя ў Беларусі складаная, і мы хацелі б, каб грамадзяне гэтай краіны мелі магчымасць працаваць у нас», – падкрэсліла намеснік міністра.

Яна таксама адзначыла, што праца беларусаў у Польшчы, асабліва ў медычных прафесіях, на гэты момант вельмі пажаданая, паколькі ў Польшчы назіраецца недахоп урачоў, медсясцёр і фельчараў.

Намеснік міністра таксама звярнула ўвагу, што сітуацыя на рынку працы ў Польшчы з'яўляецца адной з лепшых ва ўсім Еўрапейскім саюзе, што пацвярджаецца дадзенымі Еўрастата на працягу некалькіх месяцаў. Беспрацоўе ў Польшчы не павялічваецца. На працягу 5 месяцаў быў аднолькавы вынік – 6,1 працэнта.

polskieradio.pl

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: