Польшча змагаецца з «Фрыдэрыке»

Найбольшыя страты цыклон  «Фрыдэрыке» нанёс у рэгіёнах на захадзе Польшчы, дзе сіла ветру дасягала 120 км/г.

Горад Шчэцін у палоне цыклону. Фота PAP/Marcin Bielecki

За ўчарашні вечар і апошнюю ноч польская пажарная служба атрымала больш за 700 выклікаў у сувязі з моцным ветрам і снегападам, якія прынёс цыклон «Фрэдэрык».

Выклікі тычыліся, у асноўным, сотняў паваленых ветрам дрэў. Два чалавекі атрымалі лёгкія раненні ў выніку аварыі аўтобуса ў Вялікапольскім ваяводстве на захадзе краіны. Найбольшыя шкоды цыклон нанёс у рэгіёнах на захадзе Польшчы, дзе сіла ветру дасягала 120 км/г.

Моцны вецер пашкодзіў 65 будынкаў, у тым ліку 45 жылых дамоў. З наступствамі непагадзі ў Польшчы змагаюцца 3 800 пажарных і добраахвотнікаў.

У сувязі з сітуацыяй прэм'ер-міністр Польшча Матэвуш Маравецкі пачаў нараду з міністрамі абароны, аховы здароўя і энергетыкі.

Сёння сіла ветру крыху зменшыцца, хоць снегапад не спыніцца.

 www.radyjo.net

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: