Працоўныя і сацыяльныя пенсіі беларусаў вырастуць

У Беларусі з 1 лютага падымуць мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі, якія прывязаныя да памеру бюджэту пражытачнага мінімуму, паведамляе TUT.by. З наступнага месяца гэты паказчык вырасце да 216,9 рубля (цяпер — 214,21 рубля).
З 1 лютага таксама павялічацца надбаўкі, павышэнні да пенсій і даплаты беларусам 75 гадоў і старэй, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасці і сацабароне, а таксама дапамогі па догляду інваліда I групы або за асобай, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту.

Мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі пераглядаюць раз у квартал, яны змяняюцца разам з бюджэтам пражытачнага мінімуму.

Нагадаем, працоўныя пенсіі ў апошні раз падвышалі ў лістападзе мінулага года — у сярэднім на 5,3%.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!