Праект стварэння рэзервовых магутнасцяў на ЦЭЦ-5 пад пагрозай з-за магчымых санкцый ЕС?

Праект па стварэнні і запуску ў 2021 годзе пікава-рэзервовых магутнасцяў на мінскай ЦЭЦ-5 фактычна знаходзіцца на мяжы зрыву з-за кумаўства пры правядзенні тэндару на пастаўку абсталявання і магчымых санкцый ЕС.


У адпаведнасці з праектам, у 2021 годзе прадугледжваецца стварэнне на мінскай ЦЭЦ-5 энергакрыніцы магутнасцю 300 МВт на базе газатурбінных установак або газапаршневых агрэгатаў. У цяперашні час магутнасць Мінскай ЦЭЦ-5 складае 719,6 МВт, паведамляе АФН.

Тэндар на пастаўку абсталявання ў канцы 2019 года выйграла нібыта шведская Siemens Industrial Turbomachinery, якая змагла перамагчы дзве кітайскія кампаніі «Кітайская машынабудаўнічая інжынірынгавая карпарацыя» і «Паўночнакітайская электраэнэргетычная праектная кампанія пры кітайскай электраэнэргетычнай інжынерна-кансультацыйнай карпарацыі», а таксама гішпанскую TSK ELECTRONICA Y ELECTRICIDAD. Заказчык, Мінэнерга, выбраў прапанову Siemens коштам 135 млн. еўра.

Siemens Industrial Turbomachinery тады ж выйграла яшчэ шэраг тэндараў на пастаўку абсталявання для стварэння дадатковых рэзервовых магутнасцяў на Лукомльскай ГРЭС (150 МВт) і Наваполацкай ЦЭЦ (100 МВт) на суму каля 138 млн еўра.

Аднак стала вядома, што згаданая кампанія перамагала зусім не выпадкова. Сёння Siemens Industrial Turbomachinery ўжо мае новае імя — Siemens Energy LLC, Belarus. А пасаду аперацыйнага дырэктара (COO) займае Сяргей Уладзіміравіч Шышко.

Сяргей Шышко — гэта сын экс-гендырэктара РУП «Брэстэнерга» Уладзіміра Міхайлавіча Шышко і брат Аляксандры Баскавай (да шлюбу — Шышко), якая ў шлюбе з Дзмітрыем Баскавым, паведамляе телеграм-канал «Эканоміка» са спасылкай на сваіх падпісчыкаў.

«Засталося дадаць, што COO (аперацыйны дырэктар, другі чалавек у фірме) Siemens Energy LLC, Belarus — так цяпер называецца Siemens Industrial Turbomachinery — гэта Сяргей Уладзіміравіч Шышко, сын экс-гендырэктара РУП «Брэстэнерга» Уладзіміра Міхайлавіча Шышко і брат Аляксандры Баскавай (Шышко), чый муж Дзмітрый Баскаў вядомы зразумела чым і блізкі вядома з кім», — піша адзін з падпісчыкаў канала.

Як паведамлялася, Дзмітрый Баскаў уключаны ў санкцыйны спіс трох краін Балтыі і можа аказацца адным з фігурантаў трэцяга пакета санкцый ЕС. Акрамя таго, кіраўнік Федэрацыі хакея Баскаў з’яўляецца адным з фігурантаў справы аб забойстве Рамана Бандарэнкі.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: