Праезд у грамадскім транспарце можа падаражэць на 5 капеек — у чацвёртым квартале

Праезд у грамадскім транспарце можа падаражэць у чацвёртым квартале на 5 капеек. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю апублікавала «тарыфны сшытак». Дакумент, які змяшчае прагноз павышэння рэгуляваных цэн і тарыфаў.


У адпаведнасці з дакументам, таксама ў чацвёртым квартале вырастуць тарыфы на прыгарадныя перавозкі аўтатранспартам. Яны павялічацца на 1 капейку за кіламетр, піша REFORM.by.

Тарыфы на пасажырскія чыгуначныя перавозкі павялічацца ў другім квартале на 15%.

Павышэнне кошту праезду тлумачыцца падтрыманнем на дасягнутым узроўні кампенсацыі выдаткаў на арганізацыю перавозак.

Цэны на тытунёвыя вырабы будуць павышацца ў другім і трэцім квартале, а ў цэлым за год яны вырастуць на 15,9%. Кошт моцнага алкаголю вырасце ў трэцім квартале на 2,6%, а ў цэлым за год — на 4,7%. Цэны будуць павышаць для кампенсацыі павелічэння ставак акцызаў.

Павышэнне тарыфаў на ўсе віды сувязі на 4% запланавана ў чацвёртым квартале. Такім чынам, будуць кампенсаваць рост выдаткаў, але ў памерах не вышэй за ўзровень прагнознай базавай інфляцыі.

Павышэнне тарыфаў на адукацыю чакаецца ў трэцім квартале. На 10% можа вырасці кошт вышэйшай і сярэдняй адукацыі.

Тарыф на ахову жылля ў другім квартале будзе павялічаны на 0,4 базавай велічыні. Таксама ў другім квартале на 4% паднімуцца тарыфы на гарантаваныя паслугі па пахаванні.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: