Прамых цягнікоў з Беларусі ў Крым у турыстычным сезоне не будзе

Прамых цягнікоў з Беларусі ў Крым у сёлетнім турыстычным сезоне не будзе. Адменены са снежня 2014-га цягнік Мінск — Сімферопаль працягне курсіраваць па маршруце да станцыі Запарожжа.



Цягнік ходзіць у няцотныя дні. Час адпраўлення з Мінска — 7.44 раніцы, у Запарожжа ён прыбывае ў 5.57 раніцы на наступныя суткі (час у шляху — 22 гадзіны 13 хвілін). Плацкартны білет каштуе 830 тысяч рублёў, купэ — 1 млн 317 тысяч 700 рублёў.

Адзначаецца, што такі маршрут выбраны для таго, каб забяспечыць бяспеку руху цягнікоў крымскага накірунку. Летам 2014 года прамыя цягнікі да Сімферопаля хадзілі, паведамляе партал tut.by.

Дарэчы, няма і авіярэйсаў з Мінска ў сталіцу Крыма — іх адмянілі “з эканамічных прычын”. Апроч таго, з красавіка мінулага года Еўрапейская арганізацыя па бяспецы аэранавігацыі (Еўракантроль) забараніла еўрапейскім перавозчыкам палёты ў Крым, у прыватнасці ў Сімферопаль і Севастопаль.

Як паведамлялася, Еўракантроль, вынікаючы з Канвенцыі ICAO аб міжнароднай грамадзянскай авіяцыі, не будзе прызнаваць любыя аднабаковыя дэкларацыі аэранавігацыйнага абслугоўвання над якой-небудзь часткай украінскай паветранай прасторы, выдадзеныя не ўкраінскай уладай.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: