Праверкі на мяжы з Беларуссю павышаюць кошты літоўскіх перавозчыкаў

Пасля ўзмацнення жорсткасці праверак на мяжы з Літвой грузавога транспарту прэзідэнт Літоўскай нацыянальнай асацыяцыі аўтаперавозчыкаў Linava заявіў, што з-за гэтага перавозчыкі не паспяваюць даставіць грузы, акрамя таго, іх перавозка падаражэла — перавозчыкі самі павінны аплачваць дадатковыя праверкі, павялічваюць выдаткі і прастоі.


«Цяпер усе грузы праходзяць праверку рэнтгенам, і так як яны (беларускія памежнікі – BNS) убачылі, што паток аўтамабіляў павялічваецца, а памежны пункт — не бясконцае месца, куды змяшчаецца шмат аўтамабіляў, то яны цяпер накіроўваюць цягачы на ўнутраныя мытныя пункты Беларусі і праводзяць там дадатковыя праверкі — выгрузка грузу, праверка і зноў пагрузка, за якія перавозчыкі павінны плаціць», — сказаў BNS Ромас Аустынскас.

Паводле яго звестак, у залежнасці ад абъёму грузу дадатковая праверка абыходзіцца ў суму ад 150 да 200 еўра. Ён дадаў, што з-за праверак грузы спазняюцца, дадаткова стаяць, а прастоі перавозчыкам ніхто не будзе кампенсаваць.

Паводле ru.DELFI.lt



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: