Прыбытак кожнага беларуса складае ў сярэднім 548,8 рубля

У Беларусі па звестках за студзень-кастрычнік прыбытак на душу насельніцтва дасягнуў 548,8 рубля і вырас на 7,5% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
Фота: infobank.by

Фота: infobank.by



Гэты паказнік вылічваецца складаннем усіх прыбыткаў да ўплаты падаткаў і дзеліцца на сярэднегадавую колькасць насельніцтва.

Асноўнымі крыніцамі фармавання грашовых прыбыткаў беларусаў па-ранейшаму застаюцца заробкі і трансферты (пенсіі, дапамогі, стыпендыі) — гэта 86,4 ад усіх прыбыткаў. Пры гэтым на заробкі прыпадае 62,6% ад усіх прыбыткаў, паведамляе TUT.by

Таксама ў беларусаў растуць і рэальныя даходы — у студзені-кастрычніку яны павялічыліся на 0,9% да аналагічнага перыяда мінулага года.

Урад прагназуе, што рэальныя даходы, якія мае насельніцтва, у 2018 годзе вырастуць на 3,2%.

Паводле «Еўрарадыё»

Каментаваць