Прыбытак «Газпрома» скараціўся на 40%

Чысты прыбытак расійскай кампаніі «Газпром» па міжнародных стандартах фінансавай справаздачнасці ў студзені-сакавіку гэтага года скараціўся на 40% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года — да 231,6 млрд. рублёў (6,19 млрд. даляраў), гаворыцца ў справаздачы газавага холдынгу.



У той жа час выручка «Газпрома» за першы квартал вырасла на 7%. 
 
 
Як адзначае агенцтва «РИА Новости», фінансавыя вынікі прыбыткаў «Газпрома» аказаліся горшымі, чым чакалі аналітыкі. 
 
 
У траўні кампанія паведамляла, што чысты прыбытак у першым квартале года па расійскім стандартам справаздачнасці ўпаў на 15%.
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!