«У ход пайшлі і дубінкі, і ногі». Як затрымлівалі супрацоўнікаў «Гродна Азоту»

У эфіры «Дождя» рабочы прадпрыемства «Гродна Азот» распавёў, як сілавікі сёння затрымлівалі завадчан, якія падтрымалі страйк.
Супрацоўнікі «Гродна Азоту» сёння раніцай. Крыніца фота: tut.by

Супрацоўнікі «Гродна Азоту» сёння раніцай. Крыніца фота: tut.by

Паведамляецца, што сёння каля сотні супрацоўнікаў «Гродна Азот» былі затрыманыя, іх білі дубінкамі.

«Я быў у ліку затрыманых. Тое, што я бачыў, — было два вялікія аўтобусы, пакавалі па поўнай гэтыя аўтобусы. Людзі сядзелі на падлозе, у праходах — людзей было вельмі шмат, па розных ацэнках ад 50 да 100 чалавек», — распавёў супрацоўнік «Гродна Азот».



Таксама ён бачыў, як сілавікі жорстка абыйшліся з адным з затрыманых — «у ход пайшлі і дубінкі, і ногі, і тапталіся па ім».

Пры затрыманні рабочы сутыкнуўся з хамствам, абразамі, пастаяннымі падзатыльнікамі за спробы ўзняць галаву. У затрыманых адбіралі мабільныя тэлефоны, патрабавалі іх разблакаваць. Адзін хлопец, адмовіўшыся гэта зрабіць, проста разламаў свой тэлефон на вачах ва ўсіх.

Супрацоўнікі «Гродна Азота» сёння далучыліся да агульнанацыянальнага страйку.
  

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: