Рахункі Святланы Ціханоўскай у Беларусі заблакаваныя. Туды прыходзіла пенсія дзіцяці-інваліду

Услед за блакаваннем рахункаў блогера Антона Матолькі і кіраўніка НАУ Паўла Латушкі стала вядома аб блакаванні рахункаў Святланы Ціханоўскай.
Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Святлана Ціханоўская звярнулася ў «Беларусбанк», каб даведацца, па якой прычыне заблакаваны яе рахунак. Супрацоўніца банка назвала прычыну: «У рамках правядзення мерапрыемстваў па замарожванні сродкаў фізічных асоб, уключаных у пералік датычных да тэрарыстычных дзеянняў».

Адзіным прыбыткам, які прыходзіў на гэты рахунак у апошні час, была сацыяльная пенсія дзіцяці-інваліду да 18 гадоў — 223 беларускія рублі ў месяц, паведамляе тэлеграм-канал Святланы Ціханоўскай.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: