Расатам збіраецца стварыць у Беларусі Цэнтр ядзерных даследаванняў

Расатам разлічвае ў бліжэйшы час дасягнуць пагаднення з Беларуссю аб стварэнні ў нашай краіне Цэнтра ядзерных даследаванняў і тэхналогій. Адпаведнае пытанне абмяркоўвалася на тэматычным семінары ў Мінску, паведамляе дэпартамент камунікацый Расатама.
НАН Беларусі. Фота: belta.by

НАН Беларусі. Фота: belta.by

У складзе Цэнтра прадугледжана даследчая ядзерная ўстаноўка з шматмэтавым рэактарам басейнавага тыпу магутнасцю да 20 МВт, радыёхімічны комплекс для абыходжання з медыцынскімі ізатопамі, што напрацоўваюцца на даследчым рэактары, матэрыялазнаўчы комплекс, які забяспечвае паслярэактарныя даследаванні канструкцыйных матэрыялаў і ўзораў, участак для ядзернага легіравання крэмнія, інжынерна-тэхналагічны комплекс.

Стварыць яго мяркуюць на базе шматфункцыянальнага даследчага ядзернага рэактара.

«Збудаванне новага рэактара і навуковага цэнтра на яго базе дазволіць унесці істотны ўклад у эфектыўнасць і бяспеку эксплуатацыі Беларускай АЭС. На базе цэнтра магчыма ажыццяўляць падрыхтоўку кадраў для атамнай станцыі, выконваць розныя даследаванні ў галіне ядзернай энергетыкі, вырабляць запатрабаваную радыеізатопную прадукцыю, працаваць над удасканаленнем метадалогіі радыяцыйнага кантролю і экалагічнага маніторынгу», — заявіў намеснік старшыні Прэзідыума НАН Беларусі, акадэмік Сяргей Чыжык. Ён таксама адзначыў, што наша краіна мае багаты досвед эксплуатацыі даследчага рэактара.

«Расатам валодае значным досведам праектавання, будаўніцтва, эксплуатацыі, абслугоўвання і мадэрнізацыі даследчых рэактараў, і мы разлічваем, што ў бліжэйшы час будуць дасягнуты дамоўленасці аб стварэнні цэнтра ў Рэспубліцы Беларусь», — заявіў у сваю чаргу прэзідэнт АТ «Русатам Оверсіз» Яўген Пакерманаў.

TUT.BY

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!