Расія аднаўляе чыгуначныя пасажырскія перавозкі з Беларуссю ад 8 лютага

Урад Расіі прыняў рашэнне аб аднаўленні чыгуначных пасажырскіх перавозак з Беларуссю. Цягнікі зноў пойдуць з 8 лютага. Перавозкі будуць адноўленыя на ўзаемнай аснове.


Аднак задзейнічана будзе ўсяго тры маршруты: Мінск — Масква — Мінск, Масква — Калінінград, Калінінград — Санкт-Пецярбург са спыненнем цягнікоў у Мінску, перадае REFORM.by.

Акрамя таго, з 8 лютага будзе павялічана колькасць рэгулярных авіярэйсаў паміж Масквой і Мінскам да пяці ў тыдзень. Цяпер выконваецца тры рэйсы на ўзаемнай аснове. Акрамя таго, па адным рэйсе на тыдзень на ўзаемнай аснове адкрыецца паміж беларускай сталіцай і Санкт-Пецярбургам, Растовам-на-Доне.

Нагадаем, цяпер дабрацца з Мінска ў Расію можна самалётам і толькі ў Маскву. «Белавія» лётае тры разы на тыдзень у аэрапорт «Дамадзедава» — па панядзелках, серадах і пятніцах. Яшчэ тры разы на тыдзень лётае «Аэрафлот» — па чацвяргах, суботах і нядзелях у аэрапорт Шарамеццева.

Чыгуначнае паведамленне было прыпынена яшчэ вясной 2020 года, падчас першай хвалі каронавіруса.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: