Расія будзе задавальняць запыты на аблёт Беларусі

Расія будзе задавальняць запыты авіякампаній на аблёт Беларусі, але сам працэс патрабуе «сур'ёзных узгадненняў». Аб гэтым заявіў намеснік кіраўніка МЗС РФ Аляксандр Грушко.


«Мы, натуральна, будзем задавальняць запыты, але гэта не вырашаецца пстрычкай пальцаў, як спрабуюць прадставіць некаторыя нашы партнёры, якія спачатку прымаюць пэўнае рашэнне, але, мабыць, не могуць хоць бы прадумаць на два крокі наперад свае дзеянні», — цытуе Грушко REFORM.by.

Ён назваў выдачу дазволаў складанай справай, што патрабуе «сур’ёзных узгадненняў».

«Не хацеў бы сыходзіць у тэхнічныя дэталі, але мы ведаем, што пытанні маршрутаў — гэта пытанне досыць сур'ёзных узгадненняў, якія прымаюць пад увагу мноства аспектаў, у тым ліку не толькі лётную бяспеку, але і бяспеку аэрапортаў. Трэба вылучаць новыя тайм-слоты, новыя расклады, нейкім чынам групаваць гэтыя маршруты, забяспечваць іх суправаджэнне дыспетчарамі. Гэта складаная справа», — дадаў Грушко.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: