Расія можа запатрабаваць ад Беларусі поўнага вяртання нафтапрадуктаў

Расея можа запатрабаваць ад Беларусі зваротных паставак нафтапрадуктаў у поўным аб’ёме, заявіў журналістам кіраўнік Міністэрства энергетыкі Расійскай Федэрацыі Аляксандар Новак, перадае interfax.by. Але, на думку міністра, пакуль такой неабходнасці няма:


«Беларусь павінна ў першым квартале паставіць 250 тысяч тон нафтапрадуктаў. Гэты аб’ём не выкананы. І гэта — факт. Тым ня менш, унутраны рынак Расіі цалкам забяспечаны нафтапрадуктамі. На сённяшні дзень няма неабходнасці патрабаваць ад беларускага боку гэтага і ўключаць нейкія штрафныя санкцыі.

Тым ня менш, я не выключаю, што такія пытанні могуць быць пастаўленыя, і што беларускі бок павінен будзе ў поўным аб’ёме выканаць свае абавязацельствы па пастаўках на працягу году аднаго мільёна тон нафтапрадуктаў. Магчыма, што гэтыя аб’ёмы могуць быць пастаўленыя ў наступныя пэрыяды».

Беларусь паставіла ў Расію ў першым квартале каля 33 тысяч тон бензіну пры гадавой норме мільён тон.

Эксперты тлумачаць такі перакос тым, што цяпер беларускім вытворцам значна выгодней прадаваць той жа бензін у краіны Эўразьвязу, чым у Расію. Напрыканцы студзеня віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімір Сямашка прызнаў, што розніца ў коштах складае 80 — 100 даляраў за тону бензіну.

svaboda.org



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: