Расія не збіраецца пераглядаць цану на газ для Беларусі ў 2020 годзе

Пра гэта заявіў у інтэрв'ю «Інтэрфаксу» міністр энергетыкі РФ Аляксандр Новак.
Раней Аляксандр Лукашэнка заявіў, што цана на газ павінна быць большая за адаптыўную пры бягучай рэзкай змене эканамічнай кан'юнктуры. «Відавочна, што пры такой рэзкай змене эканамічнай кан'юнктуры цана павінна быць большая за адаптыўную, а механізм разлікаў — пад'ёмным для спажыўцоў», — сказаў Лукашэнка ў час рабочай сустрэчы членаў Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.

У сваю чаргу Новак заявіў: «Мы зыходзім з таго, што ў пачатку года дасягнуты дамоўленасці па цане на газ для беларускіх спажыўцоў да канца 2020 года».

«І гэтая цана зафіксавана ў адпаведным пратаколе паміж урадам Рэспублікі Беларусь і "Газпромам", і ў кантрактах паміж гаспадарчымі суб'ектамі, там таксама перагляду ніякага не прадугледжваецца. Нашы кампаніі ўзаемадзейнічаюць у адпаведнасці з падпісанымі дакументамі — цана 127 долараў за тысячу кубаметраў», — дадаў ён.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: