Расія пачала выплачваць Беларусі кампенсацыю за пастаўленую «брудную нафту»

Расійскія кампаніі прыступілі да выплаты кампенсацый Мазырскаму нафтаперапрацоўчаму заводу за пастаўленую вясной 2019 года «брудную нафту». Пра гэта паведаміў Мазырскі НПЗ.
Фота: Кацярына Герасімовіч, TUT.BY

Фота: Кацярына Герасімовіч, TUT.BY

«Расійскія кампаніі ў рамках дасягнутых дамоўленасцей пачалі ў дачыненні да Мазырскага НПЗ працэс кампенсацыі за пастаўленую вясной 2019 года нафту гатунку Urals з высокім утрыманнем хлорарганікі. Так, 21 студзеня 2021 года на завод паступіў першы транш ад "Лукойла" у памеры 1,045 млрд расійскіх рублёў (каля 14 млн долараў)», — гаворыцца ў паведамленні.

Агульная сума кампенсацыі, паводле ацэнак беларускага боку, павінна скласці «каля 60 млн долараў».

Нагадаем, «брудная» расійская нафта аказалася ў нафтаправодзе «Дружба» і на некаторы час паралізавала працу нафтахімічнай галіны ў красавіку 2019 года. Выдаткі панеслі Мазырскі НПЗ і беларускі аператар нафтаправода «Дружба». Улады Беларусі патрабавалі ад Масквы кампенсацыі за дастаўленыя нязручнасці і страты.

У 2020 годзе расійская трубаправодная манаполія «Транснефть» зацвердзіла гранічны памер выплат на ўзроўні 15 долараў на 1 барэль некандыцыйнай нафты. Мазырскі НПЗ паспеў перапрацаваць 563 тысячы тон «бруднай» сыравіны. Такім чынам, Беларусь разлічвала атрымаць кампенсацыю ў памеры 61,6 млн долараў.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: