Расія вярнула ў Беларусь 127 тон таматаў і 11 тон агуркоў

На гэтым тыдні Расія забараніла ўвоз у краіну васьмі партый беларускіх памідораў і 11 тон свежых агуркоў, якія перавозілі з Гомельскай вобласці ў адрас Смаленскай кампаніі.


Груз таматаў накіроўваўся ў Маскоўскую вобласць, Смаленск і Санкт-Пецярбург. Паходжаннем памідораў было паказана АСП «Цяплічная гаспадарка» ААТ «ДОРОРС» Мінскага раёна. Пры кантролі інспектары Рассельгаснагляду выявілі ў прадукцыі вірус мазаікі пепіна, піша REFORM.by.

Даследаванне ў Бранскай лабараторыі пацвердзіла, што таматы заражаныя вірусам.

127 тон таматаў былі вернутыя ў Беларусь, паведамляе ўпраўленне Рассельгаснагляду Бранскай, Смаленскай і Калужскай абласцей.

Што тычыцца агуркоў, то супрацоўнікі Рассельгаснагляду ў пункце каранціну раслін «Далосцы» выявілі, што нумар аўтамабіля, на якім перавозіўся груз, не адпавядае дадзеным, названым у фітасанітарным сертыфікаце. У выніку агуркі таксама вярнулі ў Беларусь, паведамляе Паўночна-Заходняе міжрэгіянальнае ўпраўленне Рассельгаснагляду.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: