Расія забараніла ўвоз яблыкаў з Брэсцкай вобласці і адправіла назад беларускую бульбу

Рассельгаснагляд увёў часовыя абмежаванні на ўвоз у Расію свежых яблыкаў, якія экспартуюцца або вырабленыя ў Брэсцкай вобласці. Забарона дзейнічае з 17 сакавіка.


Пастанова прынятая ў сувязі з інцыдэнтам 9 сакавіка, калі супрацоўнікі Рассельгаснагляду выявілі чарговы аўтамабіль, які перавозіў польскія яблыкі пад выглядам беларускіх, вырашчаных у Брэсцкай вобласці. На прадукцыю меўся фітасанітарны сертыфікат, выдадзены Галоўнай дзяржаўнай інспекцыяй па насенняводстве, каранціне і абароне раслін Беларусі, які пацвярджаў, што яблыкі зробленыя ў Беларусі, але на маркіроўцы было паказана польскае паходжанне тавару, паведамляе REFORM.by.

Абмежаванні будуць дзейнічаць да прадастаўлення інфармацыі аб мерах, якія прымаюцца Рэспублікай Беларусь для прадухілення паўтарэння падобных парушэнняў, і прызнання іх эфектыўнасці з боку Рассельгаснагляду, паведамляе прэс-служба расійскага ведамства.

Таксама ў Расію не прапусцілі амаль 22 тоны бульбы з Беларусі. Інспектарам Рассельгаснагляду не спадабалася, што на частцы сетак з бульбай не было маркіроўкі, паведамляе прэс-служба ўпраўлення Рассельгаснагляду па Санкт-Пецярбургу, Ленінградскай і Пскоўскай абласцях.

Груз з Віцебскай вобласці быў затрыманы ў пункце каранціну раслін «Далосцы-1» у Пскоўскай вобласці. Бульбу везлі пскоўскаму пакупніку. Усяго ў Расію праз адсутнасць маркіроўкі не прапусцілі больш за 21,5 тоны гародніны. Грузавік з бульбай адправілі назад у Беларусь.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: