Расіяне змогуць пераводзіць грошы ў Беларусь па нумары тэлефона ў 2022 годзе

Цэнтрабанк Расіі мае намер у 2022 годзе забяспечыць магчымасць пераводу грошай у Беларусь па нумары тэлефона. Гэта прадугледжана стратэгіяй развіцця сістэмы хуткіх плацяжоў РФ.


Як паведамляе РБК са спасылкай на дырэктара дэпартамента нацыянальнай плацежнай сістэмы Банка Расіі Алу Бакіну, у сярэдзіне 2022 года плануецца запусціць пераводы ў Беларусь праз «Сістэму хуткіх плацяжоў» расійскага Цэнтрабанка. Да канца 2022 года з’явіцца магчымасць пераводзіць грошы з карты на карту, піша REFORM.by.

СХП дзейнічае ў РФ з 2019 года. Яна дазваляе перасылаць грошы па нумары тэлефона.

У Беларусі Сістэма імгненных плацяжоў таксама дзейнічае з 2019 года. З 2020 года яна адкрыта для фізічных асоб.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: