Расійскі Ozon афіцыйна прыйшоў у Беларусь

Расійская гандлёвая пляцоўка Ozon афіцыйна абвясціла аб прыходзе ў Беларусь. У нашай краіне зарэгістравана ТАА «Азон Рокет Бел», якое будзе з’яўляецца аперацыйнай кампаніяй, што адказвае за беларускі рынак.


Сёлета Ozon плануе адкрыць у Беларусі размеркавальны цэнтр. Гэта дазволіць паскорыць апрацоўку і дастаўку пасылак. Плануецца павялічыць колькасць пунктаў выдачы пакупак, у тым ліку ў партнёрстве з мясцовым лагістычным аператарам. У выніку кампанія мае намер скараціць час дастаўкі пакупак беларускім пакупнікам. Цяпер ён складае 5-7 дзён, перадае REFORM.by.

У беларускую каманду расійскай кампаніі ўвайшлі Максім Гануш і Сяргей Чылека, менеджары з глыбокім веданнем беларускага e-commerce, якія ў розны час працавалі ў Lamoda і «Еўрапошце».

Кампанія называе Беларусь стратэгічна важным рэгіёнам. Акрамя даставак пакупак у нашу краіну, Ozon мае намер прапанаваць наведвальнікам сваёй пляцоўкі тавары беларускіх вытворцаў.

На сайце адкрыта вітрына з цэнамі ў беларускіх рублях. Спецыяльная вітрына з беларускімі таварамі будзе створана на працягу 2021 года.

Ozon — адна з першых кампаній па электроннай камерцыі ў Расіі, якую часам называюць «Амазонам Расіі». Заснаваная ў 1998 годзе як інтэрнэт-крама, да 2019 года Ozon была адной з трох найбуйнейшых рознічных інтэрнэт-пляцовак у Расіі.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: