Расійскія кандытары патрабуюць вярнуць сухое малако з Беларусі

Аналагічная расійская сыравіна больш нізкай якасці і даражэй на 15-20%.

Ілюстрацыйнае фота, agriculture.by

Ілюстрацыйнае фота, agriculture.by


Асацыяцыя прадпрыемстваў кандытарскай прамысловасці «Асконд» звярнулася наўпрост да прэм'ер-міністра РФ Дзмітрыя Мядзведзева, пагражаючы ростам цэнаў на іх прадукцыю, паведамляе reform.by са спасылкай на «Коммерсантъ».

Раней з патрабаваннем зняць абмежаванні на пастаўкі малочнай сыравіны з Беларусі ў расійскі ўрад звярталася Асацыяцыя еўрапейскага бізнесу (АЕБ).

Імпарт малочнай сыравіны, уключаючы сухое малако і сыроватку, з Беларусі забаронены з 6 чэрвеня. Пасля падпісання дарожнай карты кіраўнікамі сельгазведамств дзвюх краін, Рассельгаснагляд дапусціў на расійскі рынак прадукцыю некалькіх прадпрыемстваў з Беларусі.

Відавочна, Расія выкарыстоўвае абмежаванні паставак беларускай прадукцыі для вырашэння палітычных пытанняў. Пашыраная сустрэча лідараў дзвюх краін запланавана на 21 верасня. Чакаецца, што менавіта там будуць урэгуляваны многія праблемы ў двухбаковых адносінах.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: