Платформа, якая дапаможа забраць грошы ў рэжыма

Павел Лібер, распрацоўшчык платформы "Голас", анансаваў стварэнне новай платформы. Паводле яго, яна аб'яднае ў сабе адразу некалькі фондаў узаемадапамогі ў краіне і з падтрымкай бізнесу стане крокам да паўнавартаснай альтэрнатыўнай лічбавай эканоміцы Беларусі.
Ілюстрацыя з фэйсбука Паўла Лібера

Ілюстрацыя з фэйсбука Паўла Лібера

"Гэтая платформа дазволіць людзям не толькі хутчэй дапамагаць адзін аднаму, але таксама забраць уласныя грошы ў рэжыму, які марнуе нашы падаткі не на медыцыну і адукацыю, а на прававое бязмежжа і рэпрэсіі. Мы не хочам больш спансіраваць АМАП, таму ствараем платформу лічбавай салідарнасці.

Пасля выхаду платформы кожны чалавек зможа атрымліваць дапамогу значна хутчэй, чым гэта працуе цяпер і выдаткоўваць свае грошы ў тым ліку ў сетцы арганізацый, якія працуюць у нашай сістэме са сваёй валютай, прывязанай да долара, а не да беларускага рубля, які падае. Гэта дазваляе знізіць залежнасць ад інфляцыі, а таксама дазволіць людзям не баяцца пагроз звальнення, пазбаўлення стыпендый і іншых відаў пакарання за выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі".

Павел Лібер распавёў, што першымі партнёрамі стануць буйныя фонды і платформы: ByHelp, BySol, Голас, ZUBR life, INeedHelpBY — усе гэтыя арганізацыі дапамаглі ўжо тысячам людзей і не маюць патрэбы ў дадатковым прадстаўленні.

Мяркуецца, што да платформы далучацца настаўнікі, лекары, фермеры, пастаўшчыкі рознай прадукцыі. Усе гэтыя людзі, працуючы ўнутры платформы лічбавай салідарнасці, змогуць аказваць платныя паслугі выдалена (рэпетытарства, тэлемедыцына, анлайн-заказы) і зарабляць ўнутры платформы, не падтрымліваючы сваімі падаткамі сілавыя структуры.

"Сёння мы бачым велізарную колькасць людзей, якія пацярпелі ад рэжыму і якія маюць патрэбу ў дапамозе. Мы бачым праблемы беларускай эканомікі, знікаючыя золатавалютныя рэзервы, цэны, якія растуць, і беларускі рубель, які падае. Наша платформа дазволіць людзям і арганізацыям знізіць залежнасць ад непрадказальнасці беларускай дзяржавы і паказаць, што пакаранне рублём больш не працуе. Мы не толькі не баімся гэтага пакарання — мы аб'ядноўваемся ўсе разам, каб стварыць новую эканоміку новай Беларусі. Свабодную ад  рэжыму, які рушыцца, пагрозаў і ціску".

Першы рэліз, паводле Паўла, выйдзе праз некалькі тыдняў. 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: