Рэдкая птушка — беларускі фермер

У беларускім аграпрамысловым комплексе фермер сёння — гэта рэдкая птушка. Дзяржава стварыла для прыватніка вельмі складаныя ўмовы працы, а ён, нягледзячы на гэта, паказвае высокую эфектыўнасць. Калі выжывае.


Нелюбімыя дзеці калгаснага ладу

Калісьці даўно беларуская ўлада бачыла ў фермерах рэальны шанец рэфармаваць беларускі АПК. У 1991 годзе быў прыняты закон «Аб сялянскай (фермерскай) гаспадарцы», і ў той момант меркавалася, што ён стане асноўным стартавым дакументам для развіцця прыватнага аграсектару. У той перыяд па ўсёй Беларусі было створана больш за шэсць тысяч фермерскіх гаспадарак. Аднак потым краіну ўзначаліў былы дырэктар саўгаса, і фермеры сталі не патрэбныя дзяржаве.


Толькі за апошнія дзесяць гадоў спынілі сваю дзейнасць больш за чатыры тысячы фермерскіх гаспадарак. Аднак тыя, што засталіся, — не «дзякуючы», а «насуперак», — паказваюць надзіва эфектыўную працу.

Мы паспрабавалі прааналізаваць, з чаго можа складацца камерцыйны поспех беларускага фермера сёння. Агульнага рэцэпту поспеху адшукаць не атрымалася. Але стала зразумела, што сёння маюць поспех (вельмі адносны, вядома) тры тыпы фермераў.

Першы: тыя, хто заняты традыцыйным аграбізнесам (свінагадоўля, зерневыя культуры), але мае вялікі досвед і здолеў аптымізаваць даўно адпрацаваную традыцыйную схему працы.

Другі: тыя, хто займаецца экзотыкай — разводзіць страусаў, вырошчвае грыбы або дурніцы, гадуе бараноў ці трусоў. То бок заняў унікальную нішу і не мае канкурэнтаў, у тым ліку сярод мясцовых аграпрадпрыемстваў.

Трэці: тыя, хто мае блізкія (звычайна роднасныя) сувязі з мясцовай уладай і першапачаткова ла­дзіў сваё фермерства з разлікам на выкарыстанне гэтага рэсурсу.


Два прыклады

У дзяржаўныя сельгаспрадпрыемствы ўлады штогод укладваюць трыльёны рублёў, але, нягледзячы на гэта, большасць з іх — стратныя. Аднак у рэальным жыцці галоўнымі пацярпелымі аказваюцца фермеры.

У 2014 годзе шырока вядомай стала гісторыя фермера Аляксандра Крупенкі са Светлагорскага раёна. Годам раней ён здаў дзяржаўнаму прадпрыемству вырашчаную кукурузу, але яму за яе проста не заплацілі. Вынік — знаходжанне на мяжы банкруцтва.

Сам Крупенка распавядаў пра гэта так: «Быў добры ўраджай кукурузы. Адвёз на Рэчыцкі камбінат хлебапрадуктаў. Прынялі тавар і абяцалі разлічыцца да новага года. Калі прыйшоў час, сказалі, што камбінат у даўгах, грошай зусім няма, і аддалі кукурузу назад. Потым я яе здаў на ААТ «Калінкавічыхлебапрадукт». Усе перавозкі, натуральна, за свае грошы. Але ў Калінкавічах таксама не заплацілі. Увесну не змог купіць ні паліва, ні ўгнаенняў — нічога. У раёне засталіся ўсяго два фермеры. Мы таксама шмат каму вінныя. Таму што гэта — замкнёнае кола: мы паставілі гаспадаркам камбікорм, а яны з намі не разлічыліся. Адказ ва ўсіх адзін, маўляў, вы самі разумееце, якая ў нас сітуацыя ў сельскай гаспадарцы!»


Процілеглы прыклад — гісторыя кітайца Сюаджон Вына, які прыехаў у Беларусь з Пекіна. Ён купіў дом у вёсцы Пральнікі, узяў пад Ракавым 120 гектараў зямлі ў арэнду і стварыў там прыбытковую фермерскую гаспадарку пад назвай «Happy farm». Заняўся гадоўляй авечак, вырошчвае часнок, цыбулю, зеляніну, салодкую кукурузу. Каб пазбегнуць канкурэнцыі, кітаец эксперыментуе з прадуктамі, якія ў нас мала хто вырошчвае.

Журналістам Сюаджон Вын распавёў: «Працоўная сіла — яе, вядома, бракуе. Людзей бракуе. Цяжка знайсці, моладзі мала. Усе з’ехалі ў Мінск. Усё астатняе — лепш, чым у Кітаі. Тут шмат зямлі. Вольнага месца шмат. Чыстае паветра». Праўда, на самай справе галоўны сакрэт поспеху «Happy farm» у тым, што кітайскі фермер пастаўляе прадукты суайчыннікам — на будаўніцтва кітайска-беларускага тэхнапарку «Вялікі камень». Адтуль жа бярэ працоўных на будаўніча-рамонтныя работы.

Як бачым, розніца паміж паспяховым фермерам-кітайцам і праблемным фермерам-беларусам у тым, што кітаец пазбягае супрацоўнічаць з беларускімі дзяржструктурамі і мясцовымі ўладамі, а беларус — змушаны гэта рабіць.



Што трэба зрабіць?

Дзяржава развіццю фермерства нават на словах садзейнічае неахвотна. У лютым 2016-га была прадстаўленая чарговая праграма развіцця аграрнага бізнесу ў Беларусі на 2016–2020 гады. Але гэта зноў атрымаўся злепак папярэдніх правальных дакументаў — проста таму, што рыхтавалася яна ўсё тымі ж людзьмі і пад кіраўніцтвам усё таго жа Міхаіла Мясніковіча.


Калі не паглыбляцца ў аналіз, можна сказаць адно: ключавы элемент любой аграрнай рэформы — раздача зямлі людзям, то бок рэальная прыватная ўласнасць на зямлю. Гэтага беларускія ўлады баяцца проста панічна. А без прыватнай уласнасці на зямлю эфектыўнае фермерства немагчыма.

Што можна зрабіць у цяперашніх умовах, каб фермерская справа стала прыбытковай? Ёсць, прынамсі, адна ніша, якую беларускія фермеры могуць эфектыўна асвойваць ужо сёння: развіваць зялёнае фермерства.

Пакуль галіна «арганічнай ежы», ужо добра развітая ў Польшчы і Літве, у Беларусі толькі нараджаецца. Я, напрыклад, знайшоў усяго дзве прыватныя кампаніі, якія мэтанакіравана працуюць з фермерамі ды пастаўляць на рынак і прадаюць праз інтэрнэт чыстыя прадукты харчавання. Іх прадстаўнікі сцвярджаюць, што ў Беларусі добра калі набярэцца два дзясяткі фермераў, якія вырабляюць на самай справе экалагічна чыстыя прадукты. А попыт на іх ёсць нават ва ўмовах крызісу. Значыць, гэта рынкавая ніша, якая пакуль адкрытая для фермераў, нават у нялёгкіх беларускіх умовах.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Пятро Касьнерык
  • 2016-10-28 21:34:38
Антон Платаў--У 1991 годзе быў прыняты закон «Аб сялянскай (фермерскай) гаспадарцы», і ў той момант меркавалася, што ён стане асноўным стартавым дакументам для развіцця прыватнага аграсектару. У той перыяд па ўсёй Беларусі было створана больш за шэсць тысяч фермерскіх гаспадарак. Аднак потым краіну ўзначаліў былы дырэктар саўгаса, і фермеры СТАЛІ НЕ патрэбныя дзяржаве.
==
2010 г. "Салідарнасць" Руслан Горбачев,
Подполковник КГБ в запасе Валерий Костко рассказал зачем Лукашенко уговаривал его семью заняться фермерством:
«... В 1991 году, когда депутаты принимали закон о фермерстве, Лукашенко меня убеждал: скажи своему батьке, что нужно БРАТЬ землю, мы должны ПОКАЗАТЬ, что в Беларуси люди потянулись к ЧАСТНОЙ собственности.
Получается, Лукашенко – КРЁСНЫЙ БАТЬКА моего фермерского хозяйства»
Хоць адзін ЗМАГАР за цывілізаваную, дэмакратычную, ЭЎРАпейскую можа пахваліцца што Ён таксама КРЁСНЫЙ БАТЬКА фермерского хозяйства?
  • Пятро Касьнерык
  • 2016-10-28 22:22:00
«ПРАВДА» 17.11. 1994 года
«ЗАГРАНИЦА ЗАЩИЩАЕТ НАШИ КОЛХОЗЫ.
Признание министра.
Говорят, что сегодня всё плохо. Не верьте—есть и хорошие новости. Недавно, к примеру, РУХНУЛ излюбленный миф демреформаторов. Пять лет, считай, внушали они со всех трибун и экранов, что коллективные формы на селе—уже прошлое, а будущее—за фермерством.
Как оказалось, отнюдь нет. Сообщил об этом на встрече с аграрниками министр сельского хозяйства и продовольствия Белоруссии Василий ЛЕОНОВ, недавний торгпред в Германии.
В общем, подтвердилось то, что давно известно науке, да и практике тоже".

«Немецкая волна» 31-07-2006
«…в Европе действуют, в общей сложности, 7 миллионов сельскохозяйственных предприятий, возделывающих 129 миллионов гектаров земли.
…в Германии в среднем на каждую ферму приходится ОКОЛО 32-х гектаров возделываемой земли.

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: