Рэнтабельнасць спажыўкааперацыі ў мінулым годзе склала 0,1%

Рэнтабельнасць сістэмы спажыўкааперацыі па выніках года склала 0,1%. Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі ў Мінску старшыня праўлення «Белкаапсаюза» Валерый Іваноў. Паводле яго слоў, спажыўкааперацыя аказвае сацыяльныя паслугі.
«Пахаваць нас практычна немагчыма. Таму што такія паслугі, якія аказвае сістэма спажыўкааперацыя, не будзе рабіць ніхто. Гэта сацыяльныя паслугі. Узровень рэнтабельнасці па мінулым годзе склаў 0,1%. Ні адна буйная сетка за такую ​​рэнтабельнасць працаваць не будзе», — сказаў ён.

Валерый Іваноў адзначыў, што невысокая рэнтабельнасць тлумачыцца наяўнасцю крам у аддаленых вёсках з невялікім насельніцтвам, якія працуюць у страту. Аднак іх захоўваюць дзеля сацыяльнай функцыі.

«Мы б маглі адным росчыркам пяра закрыць гэтыя дзве тысячы (магазінаў - Reform.by). Гэта лічы паставіць маленькі крыжык на гэтым населеным пункце. Як людзі кажуць, усё — зачыніце краму, лічыце, што вёскі няма. Таму вымушаны ўтрымліваць гэтыя гандлёвыя кропкі, двалочваючы гэтаму прадаўцу за кошт іншых відаў дзейнасці прадпрыемстваў нашай сістэмы. І калі так ужо сказаць, не плануем прымаць рашэнне па закрыцці гэтых магазінаў», — растлумачыў Валерый Іваноў.

Кіраўнік «Белкаапсаюза» дадаў, што ў мінулым годзе спажыўкааперацыя адкрыла 150 новых крам. Быў праведзены рэбрэндынг.

«Мы зрабілі наймацнейшы рэбрэндынг нашых гандлёвых кропак. Мы проста памянялі фармат гандлю. Мы перарабілі, перабудавалі нашы гандлёвыя кропкі на сучасны ўзровень», — сказаў Валерый Іваноў.

Паводле яго слоў, гандлёвыя аб'екты «Белкаапсаюза» цяпер у стане канкураваць з сеткавым рытэйлам. Працягваюць працаваць і перасоўныя крамы якіх цяпер налічваецца больш за 600. Асабліва яны важныя для забеспячэння таварамі жыхароў аддаленых населеных пунктаў. Усяго ў структуры Белкаапсаюза працуе 5800 стацыянарных гандлёвых кропак, з іх амаль 2000 у вёсках з насельніцтвам 100 чалавек і менш.

Паводле reform.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: