Reuters: Беларусь на мяжы дэфолту

Далейшае знаходжанне Лукашэнкі ва ўладзе немінуюча вядзе да краху эканомікі, лічаць эксперты.


Reuters апублікаваў аналітычны матэрыял пра рост дзяржаўнай запазычанасці розных краін свету, паведамляе «Беларускі Партызан».

Напрыклад, даўгі Эфіопіі чакае рэструктурызацыя па праграме G20 «Common Framework», але краіне давядзецца аб’явіць дэфолт. Беларусь знаходзіцца прыблізна на такім жа ўзроўні.

Старэйшы эканаміст «Tellimer» Патрык Каран вылучыў групу краін з уразлівай эканомікай, чый дзярждоўг расце і каму ўсё складаней рабіць выплаты па пазыках. У гэты спіс трапілі Ямайка, Трынідад і Табага, Эквадор, Лаос, Бахрэйн, Шры-Ланка, Эфіопія, Нігерыя і Беларусь.

Сярод дадатковых фактараў рызыкі ў згаданых краінах — нізкія тэмпы вакцынацыі ад COVID-19.

Аналітыкі канстатуюць, што вынік палітыкі Лукашэнкі — хісткая эканоміка на мяжы дэфолту. Далейшае знаходжанне нелегітымнага кіраўніка дзяржавы ва ўладзе немінуюча вядзе да краху эканомікі.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: