Рост рэальных даходаў беларусаў запавольваецца

Рост рэальных наяўных грашовых даходаў насельніцтва Беларусі ў студзені-ліпені склаў 3,1%. Па выніках паўгоддзя ён складаў 3,4%, а ў студзені-траўні — 3,5%.


За першы квартал прырост склаў 2,9%. У студзені-лютым рэальныя даходы выраслі на 3,3%, а ў студзені — на 4,1%, піша REFORM.by.

Трэба адзначыць, што тэмпы росту рэальных даходаў насельніцтва пакуль перавышаюць, закладзеныя ў прагнозе сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. У адпаведнасці з ім даходы павінны па выніках года вырасці на 1,6%.

Рэальныя наяўныя даходы ўяўляюць сабой грашовыя даходы за вылікам падаткаў, збораў і унёскаў, скарэктаваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі.

У агульным аб’ёме грашовых даходаў аплата працы займала 65,1%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, – 7,7%, пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя трансферты насельніцтву — 22,7%, даходы ад уласнасці і іншыя даходы — 4,5%.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: