Са жніўня павялічыцца памер дзіцячай дапамогі

З 1 жніўня вырасце памер дзіцячай дапамогі і некаторых іншых сацыяльных выплатаў у сувязі з павелічэннем бюджэту пражытковага мінімуму (БПМ), паведамляе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
З 1 жніўня БПМ складзе 230,91 рублёў. Адпаведна аднаразовая дапамога пры нараджэнні першага дзіцяці вырасце да 2309,1 рублёў; пры нараджэнні другога і наступных дзяцей – 3232,74 рублёў. Адаведна павялічыцца і штомесячная дапамога сем’ям на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый семʼяў, якiя вызначаюцца заканадаўствам: на дзіця-інваліда – 161,64, на іншых дзяцей у сямʼі – 115,46 рублёў.

Акрамя таго, у сувязі з ростам заробкаў за папярэдні квартал (з Br 1035,6 у чацвёртым квартале 2018 года да Br1074,6 – у другім сёлета) павялічацца памеры дзяржаўных дапамогаў семʼям, якія выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў. Штомесячная выплата на першае дзіця складзе Br376,11, на другое і наступных – Br429,84, на дзіця-інваліда ва ўзросце да 3 гадоў – Br483,57 рубля ў месяц.

Паводле belsat.eu

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!