Сельскім настаўнікам на 20% павышаюць аклады, але толькі на час выбараў

У Беларусі тарыфныя стаўкі асобным катэгорыям педагагічных работнікаў павышаюцца на 20%, паведамілі 19 верасня ў Савеце міністраў.
Павышэнне акладаў, прадугледжанае пастановай урада ад 18 верасня 2019 г. № 630, закране:

работнікаў бюджэтных устаноў адукацыі, якія знаходзяцца па-за сельскай мясцовасцю, калі працоўнае месца гэтых работнікаў размешчана ў сельскай мясцовасці; адасобленых падраздзяленняў бюджэтных устаноў адукацыі ў сельскай мясцовасці; прыёмных бацькоў і бацькоў-выхавацеляў у сельскай мясцовасці.

Зрэшты, у дакуменце ёсць адна агаворка: пастанова распаўсюджвае сваё дзеянне толькі на адносіны, якія ўзніклі з 1 верасня 2019 года, і дзейнічае да 31 снежня 2019 года. Гэта значыць аклады павышаны толькі на час перадвыбарнай кампаніі і саміх выбараў у Палату прадстаўнікоў.

euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!