Сілавікі са зброяй ходзяць па кавярнях у Мінску (відэафакт)

А так можна?
Незвычайнае відэа з'явілася ў тэлеграм-каналах раніцай 18 кастрычніка. Карыстальнік тэлеграма засняў, як у кавярні знаходзіцца чалавек у балаклаве і з агнястрэльнай зброяй. Чалавек са зброяй размаўляе па мабільным тэлефоне.

«Заходзіш ты, значыцца, узяць шаўрмы, а там мужык з аўтаматам просіць у некага пазычыць яму грошай. Яшчэ адно відэа з серыі "тыповая раніца беларуса"», — дзеліцца ўражаннямі аўтар відэа.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: