Сярэдні заробак беларускіх жанчын амаль на траціну менш, чым мужчын

Сярэдні заробак беларусак за снежань 2018 года склаў 928,4 рубля супраць 1277,7 рубля ў мужчын, гэта значыць на 27% менш. Пра гэта сведчаць дадзеныя ў аглядзе Белстата, прысвечаным Міжнароднаму дню народанасельніцтва, які адзначаецца 11 ліпеня.
Паводле дадзеных Белстата, узровень занятасці ў працаздольным узросце ў беларускіх жанчын складае 84%, мужчын — 82%. Сярэдні заробак (за снежань 2018 г.) — 928,4 рубля супраць 1 277,7 рубля (гэта значыць на 27% менш). Доля месцаў, займаных ў нацыянальных парламентах, — 35 і 65% адпаведна, ад агульнай колькасці прадпрымальнікаў — 32 і 68%, асоб, якія маюць дадатковую акрамя асноўнай працу — 60 і 40%, узровень беспрацоўя — 3,6 і 5,9%.

Пры гэтым доля асоб з вышэйшай адукацыяй сярод занятых — 38 і 27%, сярэдняй спецыяльнай — 27 і 18%.

Сёння 60% працуючых жанчын ва ўзросце 20-49 гадоў маюць непаўнагадовых дзяцей. Большасць з іх (58%) маюць аднаго дзіцяці, кожная трэцяя — дваіх. Пры гэтым сярод жанчын ва ўзросце 20-49 гадоў, якія маюць дзяцей, адзначаны высокі ўзровень занятасці, які складае 91%.

Паводле naviny.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!