Сярэдні заробак скарачаецца другі месяц запар. Колькі ён цяпер у доларах?

У Беларусі працягвае скарачацца сярэдні заробак. У верасні, паводле Белстата, ён склаў 1 264,5 рубля — і гэта на 11,9 рубля менш, чым у жніўні, паведамляе TUT.BY.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Аляксандра Квіткевіч, TUT.BY

Звесткі пра сярэдні заробак публікуюцца да выліку падаходнага падатку (13%) і абавязковых страхавых унёскаў у Фонд сацыяльнай абароны (1% з заробкаў работнікаў). Гэта значыць, што сярэдні заробак у жніўні пасля ўсіх абавязковых вылікаў, склаў каля 1088 рублёў. Па сярэднім курсе Нацбанка ў верасні ў пераліку на долары (2,6125 рубля) — гэта $416. 

 

Сярэдні заробак у верасні (рублёў)

 

У верасні сярэдні заробак знізіўся ва ўсіх рэгіёнах, акрамя Гродзенскай вобласці і Мінска. У сталіцы гэты паказчык вырас на 14,6 рубля — да 1780,8 рубля. А ў Гродзенскай вобласці сярэдні заробак у верасні застаўся на ўзроўні жніўня.

Намінальны налічаны сярэднямесячны заробак уключае падаходны падатак і абавязковы страхавы ўнёсак работніка. Унёскі працадаўцаў на сацыяльнае страхаванне работнікаў не ўключаюцца ў сярэдні заробак.

Паводле finance.tut.by



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: