Сярэдні заробак у Беларусі падае другі месяц запар

 Сярэдні заробак беларусаў працягвае змяншацца.

Фота: Telegraf.by

У лютым сярэдні заробак беларусаў  знізіўся на 4 рублі, паведамілі ў панядзелак, 25 сакавіка, у Нацыянальным статыстычным камітэце, перадае Тэлеграф.

Нагадаем, у снежні, паводле афіцыйнай статыстыкі, сярэдні заробак у Беларусі рэзка павялічыўся да 1 115,3 рубля. У студзені ён знізіўся больш чым на 130 рублёў.

Паводле звестак Белстата, у лютым намінальная налічаная сярэдняя заработная плата ў Беларусі склала 977,6 рубля. Гэта на 4 рублі менш, чым было ў студзені.

Падчас «Вялікай размовы» Аляксандр Лукашэнка параіў беларусам варушыцца, а не скардзіцца на працу і заробкі, і сказаў, што ў краіне вельмі шмат зроблена, каб чалавек мог зарабляць для сябе і сям'і.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!