Сярэдні заробак у доларавым эквіваленце вярнуўся на ўзровень 2010-га

Паводле дадзеных Белстат, сярэдні заробак у лістападзе 2014 года склаў 6 194 398 рублёў. Гэта $576 у эквіваленце. За месяц заробак скараціўся больш чым на $20.



Пасля сплаты падаткаў на руках у беларусаў у лістападзе заставалася $501.
 
 
Аднак сітуацыя за снежань істотна змянілася. Па цяперашнім курсе долара ў абменніках беларус можа купіць толькі $371. Па ўзроўні заробкаў краіна вярнулася ў сярэдзіну 2010-га.
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!