Сяргей Гурыеў: Плана развіцця эканомікі ў Беларусі няма

Калі не адбудзецца змены ў палітычных інстытутах Беларусі, то мы ведаем, як будзе ўладкована эканамічнае развіццё. Будзе стагнацыя.
Пра гэта на Youtube канале Belarus 2020 у інтэрв'ю беларускаму эканамісту Сяргею Чаламу распавёў расійскі вучоны-эканаміст, былы галоўны эканаміст Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР), прэзідэнт Цэнтра эканамічных і фінансавых даследаванняў і распрацовак РЭШ, прафесар эканомікі парыжскай Школы палітычных навук (Sciences Po ) Сяргей Гурыеў.

Thinktanks.by прыводзіць невялікую цытату з дадзенага інтэрв'ю:

 Эліта, у тым ліку прэзідэнт, зацікаўлены ў захаванні статус-кво. У іх няма бачання хуткага эканамічнага росту. Яны хацелі б, каб іх працягвалі фінансаваць то Захад, то Расія. І яны працягваюць віхляць паміж гэтымі двума полюсамі, кажучы пра тое, што ў нас шматвектарная знешняя палітыка. Але плана развіцця эканомікі ў Беларусі няма. І ў гэтым сэнсе, калі вам кажуць, што ёсць няпэўнасць — гэта праўда. Але ёсць таксама і пэўнасць — калі не будзе змены ў палітычных інстытутах Беларусі, то мы ведаем, як будзе ўладкована эканамічнае развіццё. Будзе стагнацыя. І так ці інакш, рана ці позна гэты рэжым зменіцца. І давядзецца праводзіць рэформы. Чым даўжэй вы адкладаеце рэформы, тым больш хваравіта яны будуць адбывацца.
З іншага боку, трэба, вядома, памятаць, што гэта не Егіпет і не Лівія. Колькі б ні быў ва ўладзе той ці іншы рэжым, Беларусь — побач з Еўропай, Беларусь — частка Еўропы і, вядома ж, Беларусь — гэта вельмі адукаваная краіна. І таму тут змены будуць адбывацца так, як яны адбываліся ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, а не так, як яны адбываліся, умоўна кажучы, у Лівіі ці Егіпце.

Таму я б не стаў моцна перажываць пра тое, што ў нас няма людзей, мы не ведаем, як рэфармаваць. Па-першае, ёсць прыклад Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, па-другое, ёсць шмат людзей, гэта значыць недахопу кадраў Беларусь адчуваць не будзе. Тут, вядома, пэўнасць ёсць. Але лепш такая нявызначанасць, чым пэўнасць стагнацыі, дэградацыі і адставання.

Паводле thinktanks.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: