Сёлета Беларусь страціла 900 мільёнаў долараў

Краіна загнаная ў тупік, канстатуе эканаміст Леанід Злотнікаў.
Але дэфолту да канца года, з яго слоў, чакаць не варта:

Першы год мы заканчваем без датацыйнай падтрымкі Расіі. Калі сказаць, колькі згубіла Беларусь сёлета, то гэта каля 900 мільёнаў долараў. Пакуль таго, што мы моцна пайшлі ўніз, мы не адчуваем, але з’едзена больш за 1 мільярд рэзерву.

На думку Злотнікава, страйкі на прадпрыемствах маюць пакуль вельмі невялікі ўплыў на стан эканомікі:

Вось, напрыклад, БелАЗ, цяпер у яго амаль на год непрададзеныя запасы. Можна баставаць рабочым БелАЗа паўгода. Толькі на карысць краіне.

Беларуская эканоміка можа яшчэ пратрымацца паўгода-год, але нават улады прызнаюць, што ідзём да вельмі цяжкай сітуацыі, адзначае эксперт.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: