Сёння ў Беларусі зніжаецца стаўка рэфінансавання

14 жніўня ў Беларусі зніжаецца стаўка рэфінансавання — з 10% да 9,5%, паведамляе Еўрарадыё.
bdg.by

bdg.by

Такое рашэнне 7 жніўня прыняло праўленне Нацбанка. Стаўка па крэдыце авернайт зніжаецца з 11,5 да 10,75 адсотка гадавых, па дэпазіце авернайт — з 8,5 да 8,25 адсоткі гадавых.

Гэтае рашэнне Нацбанк патлумачыў тым, што ў другім квартале 2019 года стала больш павольнай інфляцыя. Наступнае пасяджэнне праўлення Нацбанка, прысвечанае грашова-крэдытнай палітыцы, запланаванае на 6 лістапада.

Летась стаўка рэфінсавання зніжалася двойчы, апошні раз у чэрвені 2018-га (з 10,5 да 10%). У 2017-м стаўка зніжалася восем разоў, апошні раз — у кастрычніку.

euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!