Складзены рэйтынг краін па дабрабыце. Беларусаў аднеслі да бедных нацый

Швейцарскі банк Credit Suisse апублікаваў сваю штогадовую справаздачу аб сусветным дабрабыце Global Wealth Report. Першыя тры радкі рэйтынгу занялі Швейцарыя, Аўстралія і ЗША. Беларусь эксперты аднеслі ў групу бедных краін з узроўнем багацця на аднаго дарослага ніжэй за 5 тысяч даляраў.
Для вызначэння ўзроўню багацця Credit Suisse ўлічвае як фінансавыя (напрыклад, банкаўскія дэпазіты), так і нефінансавыя актывы (напрыклад, нерухомасць). Прычым, як адзначаюць эксперты, менавіта нерухомасць складальнікі рэйтынгу ўлічваць некарэктна для постсавецкіх краін, дзе большасць хатніх гаспадарак, нават не маюць, да прыкладу, дэпазітаў, і тым больш акцый, валодаючых нерухомасцю, рынкавая ацэнка якой можа быць высокай.

У адну групу з Беларуссю эксперты аднеслі такія краіны, як Украіну, Малі, Нігер, Чад, Судан, Егіпет, Эфіопію, Нігерыю.

Па дадзеных інтэрнэт-выдання finance.ua, Украіна і Беларусь падзяляюць 123-ы радок рэйтынгу са 140 краін: багацце на душу насельніцтва ў дзвюх краінах складае 1563 даляры на аднаго дарослага жыхара.

Адзначым, што Беларусь і раней адносілі ў групу бедных краін.

Да ліку найбагацейшых краін адносяцца тыя, дзе стан на душу насельніцтва перавышае 100 тысяч даляраў.

Самай багатай краінай свету зноў апынулася Швейцарыя, тут на аднаго дарослага жыхара прыходзіцца крыху больш за 530 тыс даляраў. Другі радок заняла Аўстралія (411 тысяч даляраў), трэці — ЗША (404 тысячы даляраў). Следам размясціліся Бельгія, Нарвегія і Новая Зеландыя.

Паводле finance.tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: