Справу супраць вакаліста «Дзецюкоў» спынілі

Справу гарадзенскага музыкі і журналіста Алеся Дзянісава ў судзе Кастрычніцкага раёну Горадні спынілі.

 — Падалося, што Дзяніс Сяргеевіч Раманішка, будзем спадзявацца, — гэта адзін з будучых кіраўнікоў беларускіх судоў. Таму што ў такі даволі цяжкі час прымаць рашэнне ў дачыненні такіх грамадзян як я, канешне, гэта складана. З аднаго боку. З другога боку, канешне, можна сказаць, што ўся гэтая справа шытая белымі ніткамі, таму што гэта проста смешна. Мне было не да смеху, але нават я пачаў усміхацца, калі прачытаў гэты пратакол. Гэта проста нейкае трызненне. Чалавек едзе на ровары, сярод белага дня, лаецца матам і потым яшчэ ломіцца ў вайсковую частку, — кажа Алесь Дзянісаў.

Адвакатка Святлана Бярылава вельмі ўсцешана гэтым прысудам і спадзяецца, што тая пастанова, якая была вынесена сёння судом па адміністрацыйнай справе ў адносінах Дзянісава Аляксандра Міхайлавіча, будзе чарговым нагадваннем пра тое, што дзейнасць праваахоўных органаў, у тым ліку і ў рамках адміністрацыйнага працэсу, ацэньваецца не толькі грамадскай думкай, якую можна да пэўнага моманту ігнараваць, але яшчэ сумленным, незалежным, кампетэнтным судом.

Падтрымаць журналіста і музыку прыйшло некалькі дзясяткаў гарадзенцаў, сябры журналісты, а таксама актывісты розных партый і арганізацый.

Паводле //www.racyja.com/



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: