Стала вядома, колькі патрацілі грошай на канцэрт на 3 ліпеня

Закупку правялі з адной крыніцы.
Стала вядома, колькі патрацілі грошай на гала-канцэрт «Беларусь адзіная» у Мінску на 3 ліпеня.

На матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне з бюджэтных сродкаў выдзелілі амаль 347 тысяч рублёў, вынікае з дадзеных на сайце дзяржзакупак. Пры гэтым закупку правялі з адной крыніцы. Заяўку ў выніку выконвала кампанія «Белімлайт». Падрабязнасці, на што канкрэтна выдаткавалі гэтыя сродкі, не ўдакладняюцца. Не выключана, што гэтая заяўка пакрыла не ўсе выдаткі на гала-канцэрт.

Нагадаем, на піратэхнічную пастаноўку пад арыгінальнае музычнае суправаджэнне на 3 ліпеня ў Мінску патрацілі 265 тысяч рублёў. Выконвала заяўку кампанія «Імперыя Агню».

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: