Ці пераможа статыстыка рэальнасць?

Калі верыць статыстыцы, усё ў нас добра. Дый калі звонку паглядзець — таксама. Аляксандр Рыгоравіч лётае па свеце, прадаючы беларускія трактары, «бітва за ўраджай» трывае — нібыта ўсё ў парадку. Але па-ранейшаму насцярожваюць маленькія, але важныя факцікі, якія псуюць усю ідылію.

Фота praktika.ru

Напрыклад, Белстат, як заўсёды, парадаваў нас лічбамі. Паводле яго звестак, рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі (за вылікам падаткаў, збораў і ўнёскаў, скарэктаваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у I квартале 2018 года склалі 107,6% да ўзроўню I квартала 2017 года. То бок, мы сталі багацей на 7,6%.

Ці сапраўды гэта так? Зразумела, што грошай многа не бывае, аднак хто адчуў гэты рост? У каго дадалося грошай у кішэні? «Насельніцтва Беларусі» — вельмі цмяная фармулёўка.

Амаль адначасова з гэтым аптымізмам FINANCE.TUT.BY падлічыў мінімальны заробак беларусаў і нашых суседзяў. І вось тут лічбы не вельмі аптымістычныя. Нават не таму, што мінімальная заработная плата роўная 305 рублям. Урэшце, урад плануе да канца гэтага года падняць яе да ўзроўню сярэднедушавога мінімальнага спажывецкага бюджэту для сям’і з чатырох чалавек — 340,56 рубля (не вельмі істотна, але ж). Справа ў тым, што ў 2017 годзе вырасла колькасць арганізацый, якія плацілі работнікам заробак ніжэй за мінімальны. У мінулым годзе такіх прадпрыемстваў было 163 супраць 105 у 2016 годзе.

А зараз лічбы. У ахопленай санкцыямі і контрсанкцыямі Расіі мінімальны памер аплаты працы зраўняўся з пражытковым мінімумам і дасягнуў 11163 расійскіх рублёў на месяц (362 беларускіх рублі па курсе на 15 мая 2018 года). Мінімальная зарплата ва Украіне складае 3723 грыўні (285 рублёў). Прычым, Мінфін разглядаў магчымасць яе павышэння да 4200 грыўняў.

Мінімальная заработная плата ў Латвіі складае 430 еўра (1030 рублёў), у Літве — 400 еўра (958 рублёў), але абмяркоўваецца магчымасць павелічэння да 593 еўра. У Польшчы «мінімалка» з пачатку года складае 2100 злотых (1 179 рублёў).

Як бачым, па мінімальным заробку нас абганяюць усе, апроч ваюючай Украіны. Але і тая нас паступова даганяе.

Зразумела, як неаднаразова казалася на самых вышэйшых узроўнях, заробак павінен быць заробленым. Для гэтага павінны стварацца працоўныя месцы. На тыдні падпісаны ўказ, які дае льготы Беларуска-кітайскаму інвестыцыйнаму фонду.

Гэты фонд стварае кітайская CITIC Construction і Беларусбанк. Кітайскаму боку належыць 60% у новай арганізацыі. Плануецца, што статутны капітал складзе ўсяго 1 мільён долараў. Грошы фонду мяркуецца абменьваць на акцыі і аблігацыі беларускіх кампаній, якія пажадаюць прыцягнуць гэтыя інвестыцыі. Каб гэта зрабіць (нягледзячы на маленькі статутны фонд), будзе прыцягвацца дадатковае фінансаванне на ўнутраным і замежных рынках, а таксама стане эмітэнтам каштоўных папер. За першыя два гады фонд мае за мэту праінвеставаць праектаў на 50 мільёнаў долараў.

Але ці ёсць у нас такія праекты? І як быць з нашым інвестыцыйным кліматам? Зноў жа, амаль адначасова са звесткамі пра стварэнне інвестыцыйнага фонду генеральная пракуратура распачала крымінальную справу ў дачыненні да былога генеральнага дырэктара ААТ «Аршанскі авіярамонтны завод» і службовых асоб украінскай «Мотор Січ», якія, дэ-факта, валодаюць гэтым заводам.

Справа распачатая па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 426 КК (перавышэнне службовых паўнамоцтваў, якое пацягнула цяжкія наступствы), па выніках праверачных мерапрыемстваў. Падставай паслужыла прычыненне службовымі асобамі заводу шкоды ў асабліва буйным памеры, а таксама істотнай шкоды яго інтарэсам.

Для арганізацыі папярэдняга расследавання, паведамляе Генпракуратура, крымінальная справа накіраваная ў цэнтральны апарат Следчага камітэта, а праверка выканання заканадаўства пры выкананні «Мотор Січ» інвестыцыйнага дагавора, а таксама ажыццяўленні фінансава-гаспадарчай дзейнасці ААТ «Аршанскі авіярамонтны завод» працягваецца.

Гэта і дзіўна: праверка яшчэ не скончаная, а крымінальная справа ўжо ёсць. Што яскрава сведчыць пра беларускі інвестыцыйны клімат. Да таго ж, «Мотор Січ» прыйшла на Аршанскі завод адносна нядаўна — у 2014 годзе. Ці паспелі інвестары разгарнуцца ўвогуле?

А ўкраінцы ў сваю чаргу зазначаюць, што гэта вельмі падобна на рэйдарскі захоп. «Размовы аб нацыяналізацыі Аршанскага завода зайшлі адразу пасля таго, як на пачатку красавіка Беларусь з афіцыйным візітам наведаў міністр абароны Кітая Вай Фэнхэ. Збліжэнне Беларусі і Кітая на плацдарме ВПК больш чым бясспрэчна, а таму і не дзіўна, што ў дадзеным кірунку яны працуюць у тандэме… А таму авіярамонтны Аршанскі завод можа быць менавіта тым запасным планам «Б», які кітайцы рэалізуюць у Беларусі. Вось такая шматхадовачка», — піша адзін з украінскіх блогераў.

«Мотор Січ» — адзін з найбуйнейшых сусветных вытворцаў рухавікоў для авіяцыйнай тэхнікі, а таксама прамысловых газатурбінных установак. З яе дапамогай, паводле меркавання экспертаў, Беларусь магла б атрымаць уласныя рухавікі для ракет. Бо зараз боезапас да таго ж славутага «Паланэзу» робіцца з кітайскімі рухавікамі…

Можа, сапраўды, стварэнне інвестфонду і праблемы Аршанскага авіярамонтнага звязаныя?

А ў мінскім судзе разгледжана чарговая справа Аляксандра Мураўёва, былога інвестара «Мотавела» і шклозаводу «Елізава». Гэтым разам яго абвінавачваюць у недаплаце падаткаў на 10 тысяч долараў і пагражаюць «давесіць» да 11-гадовага тэрміну яшчэ тры гады турмы.

Зноў дзіўна: Мураўёў ужо сплаціў усю шкоду. На судзе ён заявіў, што дзяржава ад яго знаходжання ў турме губляе штогод «у сто разоў больш». Прынамсі, аб’ём вытворчасці прадпрыемстваў, якімі ён кіраваў, дасягаў мільярда долараў, а ў самога Мураўёва гадзіннік на руцэ каштуе больш, чым «нанесеная дзяржаве шкода».

Пры Мураўёве «Мотавела» вырабляў 200 тысяч ровараў і амаль 12 тысяч матацыклаў. Цяпер на прадпрыемстве працуе 100 чалавек, уласная вытворчая лінія страчана. Пасля крымінальнай справы Мураўёва антыкрызісным кіраўніком на завод прыйшоў былы мэр Мінска Мікалай Ладуцька, які завод збанкруціў.

Гэта ўсё, што трэба ведаць пра наш інвестыцыйны клімат.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-05-23 08:25:02
Вы друкавалі да мяне і будзеце друкаваць пасля мяне нешта недобрае ў бок Лукашэнкі - гэта для вас аўтараў Новага часу норма. Дый не толькі для НЧ, а і для ўсіх так зв незалежных СМІ: "Лукашэнка ла-ла-ла!", - вось што вы эксперты і проста журналісты пішаце ўжо шмат гадоў. Дзеля чаго? Каб сыйшоў Лука. А потым? А потым трава не расці, бо ізноў тое ж пісаць будзеце толькі пра Новага Луку. Чаму? Вось чаму:

У нас белорусов была одна ошибка в истории - обретение независимости, в следствие чего мы стали непотребными ни Западу, ни Востоку. Потому обречены быть нищими с нашим маленьким государством и, соответствующими ему, мизерными ресурсами. Т.е. сильным государством РБ мы могли быть только в составе мощного СССР. Все остальное - туфта и корм для пропагандистов. А правільнага выйсця з таго савецкага шчасця і незалежнага адзіноцтва пасля яго ніхто з нас ня ведае, і Лукашэнка тут не пры чым - мы ўсе хацелі незалежнасці ад СССР, а разграбаць гэтае незалежнае шчасце прыйшлося яму аднаму.
  • Аляксей Хадыка
  • 2018-05-23 13:37:25
Да, счастье пришлось разгребать одному Лукашенко, ибо ты, трудяга, свалил к чёрным в Бронкс (белые там жить брезгуют) на американскую социалку 15 лет назад.
  • Аляксей Хадыка
  • 2018-05-23 13:43:57
Пардон, в Бронке в основном латиносы, такие же трудяги, как и чёрные. Белые - евреи из СССР:
По данным переписи 2010 года, 53,5% жителей Бронкса были латиноамериканцами, 30,1 % — афроамериканцами, 10,9 % — белыми американцами, 3,4 % — азиатами, 0,6 % — представителями другой расы и 1,2 % — представителями двух и более рас. Таким образом, Бронкс является единственным боро Нью-Йорка, большинство населения в котором представлено латиноамериканцами. В то же время доля белого населения снизилась с 1940 года (98,3 %) почти в 10 раз.
Католики — 581 824 и 72 религиозные общины
Иудеи — 83 700 и 44 религиозные общины
Мусульмане — 12 164 и 8 религиозных общин
Баптисты — 11 498 и 26 религиозных общин
Ассамблея Господа (евангелисты) — 10 968 и 41 религиозная община
Православные - 5750 и 16 религиозных общин
Все верующие — 756 411 и 442 религиозные общины
Всё население — 1 408 452

Каментаваць