Стаўка на сквапнасць. Нацбанк адмяніў рэкамендацыі па абмежаванні ставак па ўкладах у валюце

Нацбанк адмяніў свае ж рэкамендацыі, па абмежаванні ставак па ўкладах у валюце і пазыках, беларускія банкі пачнуць гуляць на павышэнне.


Многія памятаюць дэпазітныя арэлі пасля дэвальвацый, калі стаўкі па кароткатэрміновых укладах узнімаліся да 50% гадавых у беларускіх рублях. Чаму ў 2020 годзе такога не было? Тлумачыць infobank.by.

Па-першае з’явіліся безадклікальныя ўклады, якія да заканчэння тэрміну практычна немагчыма зняць, таму ў людзей не атрымалася адразу вынесці ўсе свае дэпазіты.

Па-другое НБРБ моцна заціснуў ліквіднасць, у банкаў і людзей проста не было лішніх грошай на якія можна было купіць валюту.

У дадзены момант банкам з аднаго боку не хапае грошай, але з іншага боку яны былі абмежаваныя рэкамендацыямі (вельмі настойлівымі рэкамендацыямі) рэгулятара пра абмежаванне ставак.

Вы ж памятаеце як хутка зніклі дэпазіты пад 25% гадавых, а потым пад 22% гадавых? Таму банкам і не ўдаецца прыцягнуць дастатковую колькасць грошай на ўклады, людзі не гатовыя несці грошы пад такія працэнты.

Рэгулятар спрабаваў стварыць уражанне, што ўсё пад кантролем і няма чаго прыцягваць грошы пад такія высокія працэнты: маўляў, людзі і так панясуць грошы ў банкі пад 10-12% гадавых.

Альтэрнатывы ж няма.

Але нешта пайшло не так, працягвалася скупка валюты і, самае галоўнае, працягваўся адток укладаў як валютных, так і ў беларускіх рублях. Нацбанк вырашыў падмацаваць рубель, каб паказаць, як памыляліся тыя, хто купляе валюту і здымае рублі з укладаў. Падмацаваў. Але неяк непераканаўча: беларусы чамусьці не паверылі, і працягнулі здымаць уклады і купляць валюту.

Цяпер у справу пусцілі новы аргумент — стаўку на сквапнасць. З прычыны адмены абмежавання, у хуткім будучыні ўбачым дзівосны рост ставак па дэпазітах у валюце.

Раней Нацбанк рэкамендаваў усталёўваць працэнты па ўкладах у валюце:

у доларах ЗША — на ўзроўні верхняй мяжы мэтавага дыяпазону ключавой стаўкі Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША, павялічанай на 0,5 адсоткавага пункта;

у еўра — на ўзроўні базавай стаўкі Еўрапейскага цэнтральнага банка, павялічанай на 0,5 адсоткавага пункта;

у расійскіх рублях — на ўзроўні 0,5 стаўкі па крэдыце овернайт Банка Расіі;

Яшчэ меншыя стаўкі былі рэкамендаваныя былі па новых тэрміновых банкаўскіх укладах (дэпазітах) да аднаго года.

Цяпер гэтых абмежаванняў на валютныя ўклады няма. Іnfobank.by прагназуе, што хутка з’явяцца стаўкі да 5% у доларах, да 3% у еўра і да 12% у расійскіх рублях.

Аднак у той жа час рэсурс папярэджвае аб спыненні далейшага ўмацавання беларускага рубля з прычыны ўвядзення санкцый і скарачэння паступлення валюты з-за мяжы.

Ну што, вы ўжо падрыхтавалі свае грошы да «звышпрыбытковых» укладаў?



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: