Страты кампаній у Беларусі ў студзені-сакавіку дасягнулі амаль 6 мільярдаў рублёў

Страты тлумачацца найперш эканамічным крызісам, выкліканым пандэміяй каранавірусу, піша «Свабода».

Кіраўніцтва Беларусі на заводзе цэлюлёзы ў Сьветлагорску


Колькасць стратных арганізацый у студзені–​сакавіку 2020 году ў параўнанні з такім жа перыядам 2019 года павялічылася на 30% — ад 1 262 да 1 651, спасылаецца БелаПАН на дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэту.

Чыстая страта арганізацый на 1 красавіка склала 5 млрд 820 млн рублёў супраць чыстага прыбытку ў 3 млрд 136 млн у студзені-сакавіку 2019-га.

Страты да падаткаабкладання таксама перавысілі 5 млрд (у студзені-сакавіку летась прыбытак быў амаль 4 млрд рублёў).

Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, паслуг арганізацый у бягучых цэнах практычна дасягнула 60 млрд рублёў, або на 4% больш, чым у студзені-сакавіку 2019 году. Аднак сабекошт пры гэтым вырас на 3,3%, да 47 млрд рублёў.

Страты тлумачацца найперш эканамічным крызісам, выкліканым пандэміяй каронавіруса.

 


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: