Суд прызнаў «Трайпл» неплацежаздольным

Эканамічны суд Мінска прызнаў ТАА «Трайпл» эканамічна неплацежаздольным і прыняў пастанову пра ўвядзенне ў дачыненні да кампаніі санацыі.

Эканамічны суд вынес рашэнне аб прызнанні ТАА «Трайпл» эканамічна неплацежаздольным і ўвядзенні ў дачыненні да яго санацыі тэрмінам па 30 чэрвеня 2022 года, паведамляе сайт belmarket.by са спасылкай на прэс-службу суда.

Рашэнне Эканамічнага суда Мінска ў законную сілу не ўступіла і можа быць абскарджана ва ўстаноўленым законным парадку.

66,5% у групе кампаній «Трайпл» належаць Юрыю Чыжу. У галаўной арганізацыі ёсць пяць філіялаў: рэстаран «Залаты грабеньчык», Лядовая арэна ў Бярозе, гарналыжная база «Лагойск», сельгаспрадпрыемства «Трайпл-Агра» і СПА-цэнтр у Мінску. У групу таксама ўваходзяць прадпрыемствы па вытворчасці будматэрыялаў, «Ракаўскі бровар», сетка АЗС і г. д.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: