Судаленка: Па беларускім заканадаўстве правесці страйк практычна немагчыма

Прававы інспектар прафсаюза РЭП Ленаід Судаленка распавёў пра тое, як на некаторых працоўных пачалі аказваць ціск за актыўную грамадзянскую пазіцыю.
— На “Гамсельмашы” людзей звальнялі за ўдзел у страйку, і я прадстаўляў у судзе іх інтарэсы. І, трэба сказаць, што некаторых аднаўлялі на працы і выплочвалі неабходную суму кампенсацыі за вымушаны прагул. Увогуле, па беларускім заканадаўстве правесці афіцыйна страйк практычна немагчыма, — зазначае Леанід Судаленка.

— Вельмі складаная працэдура?

— Так, бо трэба папярэдне прагаласаваць, атрымаць згоду больш за паловы калектыву, правесці перамовы з наймальнікам. Уявіце сабе такую сітуацыю – страйкуюць работнікі авіякампаніі “Люфтганза”, якія патрабуюць ад наймальніка падвышэння заробкаў. І гэта дазволена. А ў Беларусі палітычныя страйкі ў любым выпадку будуць па-за законам. Такі страйк на прадпрыемстве практычна немагчыма правесці, паколькі Працоўны кодэкс называе страйк спрэчкай, якая ўзнікла паміж наймальнікам і працоўнымі. Але апошнія, як бачым, таксама не застаюцца ў баку ад падзей, якія адбываюцца ў краіне.

Паводле Кастуся Заблоцкага, Беларускае Радыё Рацыя

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: