Супрацоўнікаў МАЗу прэміравалі каўбасой і печывам

Супрацоўнікі МАЗа атрымалі харчовую прэмію з нагоды 75-годдзя прадпрыемства, піша Еўрарадыё.

Шэрагу работнікаў выдалі вялікі набор з прадуктамі, агульная вага якога дасягае 12 кг. Заслужаным работнікам прэзентавалі таксама чырвоныя тэчкі з падзякай.

Апроч каўбасы, у харчовыя наборы трапілі печыва і сыр. Разам з ПДВ кожны такі прэзент каштуе 110,93 рубля, а без ПДВ — 100 рублёў.

На МАЗе пакуль што не каментуюць журналістам такі спосаб прэміравання супрацоўнікаў.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!