Сусветны банк: эканоміка Беларусі ў бліжэйшыя гады замарудзіцца

Сусветны банк прагназуе запаволенне тэмпаў росту эканомікі Беларусі да 2,7% у 2019 годзе і 2,5% у 2020—2021 гадах (адзнака 2018 года — 3,4%). Пра гэта гаворыцца ў дакладзе «Перспектывы развіцця сусветнай эканомікі» за студзень 2019 года.
1prof.by

1prof.by

Рызыка развіцця стрэсавых сітуацый у фінансавай сферы патэнцыйна вышэйшая ў краінах, дзе існуюць унутраныя фактары ўразлівасці, напрыклад, у Румыніі і Беларусі, якія маюць дэфіцыт па рахунку бягучых аперацый або значны аб'ём запазычанасці ў замежнай валюце, папярэджвае Сусветны банк. З прычыны высокага дзяржаўнага і прыватнага доўгу краіны Цэнтральнай Еўропы падпадаюць пад фінансавы ціск.

«Запаволенне або адмена структурных рэформаў у Азербайджане, Арменіі, Беларусі, Турцыі і Украіне выкліча рост палітычнай нявызначанасці, а ўзмацненне напружанасці вакол Сірыі ці Украіны здольнае прывесці да ўвядзення новых санкцый і падрыву даверу да рэгіёну», — рэзюмуюць эксперты банка.

Прагноз на 2019 год прадугледжвае ўпарадкаванае ўзмацненне жорсткасці ўмоў фінансавання ў свеце, захаванне сярэдняй цаны на нафту на ўзроўні 67 долараў за барэль на працягу наступных трох гадоў, паступовае запаволенне эканамічнага росту ў зоне еўра і адсутнасць далейшай эскалацыі геапалітычнай напружанасці.

TUT.BY

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!