Сусветны банк: эканоміку Беларусі чакае самая вялікая рэцэсія за 25 гадоў

Такі прагноз Сусветны банк апублікаваў у сваім краінавым аглядзе, паведамляе Белсат.
Чакаецца, што ў 2020 годзе эканоміка Беларусі скараціцца на 4%. Гэты стане самым вялікім зніжэннем тэмпаў росту за апошнія 25 гадоў. Галоўная прычына эканамічнага спаду – пандэмія COVID-19.

Эксперты Сусветнага банку мяркуюць, што і ў сярэднетэрміновай перспектыве захаваюцца нізкія тэмпы росту.

«Дзейныя і своечасовыя антыкрызісныя захады дазволяць паменшыць сацыяльна-эканамічныя наступствы пандэміі, забяспечыць больш хуткі рост і спрыяць спрошчанай карэктыроўцы. Умацаванне сістэм сацыяльнай абароны мае вялікае значэнне для пераадольвання ўзроўню беднасці», – гаворыцца ў аналітычнай нататцы.

Сярод асноўных захадаў спецыялісты Сусветнага банку прапаноўваюць:
  • узмацніць сістэму сацыяльнай дапамогі
  • адтэрмінаваць выплату ўнёскаў на сацыяльнае страхаванне
  • субсідаваць крэдытаванне і занятасць
  • прыпыніць рэгуляванне прадпрымальніцкай дзейнасці
Па іхных ацэнках падзенне эканомікі Беларусі звязанае з памерам знешняга доўгу. Па стане на 2019 год ён складае 46,8% ад ВУП. Большая частка пазыкаў былі ўзятыя ў Расеі і Кітая.

Эксперты адзначаюць, што дадзены прагноз з’яўляецца няпэўным і мусіць разглядацца як адзін з мноства сцэнарыяў развіцця эканомікі. Магчыма ўжо ў 2021 годзе рост складзе 1%.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: