Што адбываецца? У Беларусі долар з еўра пакаціліся ўніз

Апошні сакавіцкі дзень беларускі рубель пачаў вельмі бадзёра — раніцай ён умацоўваўся ў адносінах да еўра і долара.
Аднак да расійскага «калегі», наадварот, слабее. Прынамсі, у бягучы момант.

Такія дадзеныя сёння, 31 сакавіка (па стане на 11:30) апублікаваныя на афіцыйным сайце Беларускай валютна-фондавай біржы.

Амерыканскі долар да згаданага часу страціў 0,58% свайго кошту, або 0,0152 пункта. Зараз таргуецца на адзнацы 2 рублі 58,71 капейкі.

Адзіная еўрапейская валюта таксама пакуль ідзе па «мядзведжай сцежцы» — да 11:30 патаннела на 1,03%, а гэта мінус 0,0298 пункта. Бягучы курс — 2 рублі 84,95 капейкі.

Расійскі рубель у цяперашні час ідзе па ўзыходзячай. Падаражэў на 0,78%, набраўшы за раніцу аўторка 0,0253 пункта.

Адпаведна, па бягучым курсе сотня «расійцаў» каштавала 3,2853 рубля.

Дадамо, што канчатковыя курсы валют у краіне ўсталююцца пасля гадзіны дня, калі на валютнай біржы завершацца таргі.

Варта таксама адзначыць, што за апошнія тры тыдні, гэта значыць, на працягу перыяду падзення кошту нафты на фоне пандэміі каронавіруса, у Беларусі долар вельмі істотна падаражэў — на 15 працэнтаў.

У пачатку сакавіка, калі некаторыя краіны пачалі закрываць межы, у краіне долар каштаваў 2 рублі 23,96 капейкі. З улікам сённяшняга трэнду за гэты час ён падаражэў на 34,5 капейкі. З пачатку 2020 года "амерыканец" вырас на 22,4%.


Паводле belnovosti.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: